Часопicу «Мастацтва» – 40 гадоў

«Мастацтва» – сучасны беларускі часопіс пра выяўленчае мастацтва, фатаграфію, музыку, тэатр і кіно. У студзені 2023 года часопіс «Мастацтва» адзначае 40 год з часу выдання. За гэты час часопіс стаў неад’емнай часткай духоўнай прасторы нашай краіны. Гэта ўнікальнае прафесійнае выданне, якое канцэнтруе ўвагу сваіх чытачоў на самых гарачых кропках сучаснага арт-поля. На яго старонках публікуюцца як грунтоўныя аналітычныя артыкулы, так і аператыўныя рэцэнзіі на актуальныя падзеі мастацкага жыцця. У Цэнтральнай гарадской бiблiятэцы праходзiць выстава-вернicаж «Часопicу «Мастацтва» – 40 гадоў».