Памяць аб мінулым і сучасным для будучыні

У аддзеле абслугоўвання Цэнтральнай гарадской бібліяткі пачаў дзейнічаць выставачны праект «Памяць аб мінулым і сучасным для будучыні».

Кожны месяц выстава знаеміць чытачоў з юбілейнымі датамі, падзеямі, асобамі, значнымі для гісторыі і сучаснасці Беларусі.

Праект накіраваны на выхаванне ў карыстальнікаў павагі да гісторыі і традыцый нашай Радзімы, развіцце светапоглядных перакананняў на аснове асэнсавання культурных, рэлігійных, этна-нацыянальных традыцый, прыцягненне чытачоў да паглыбленага вывучэння мастацкай і дакументальнай літаратуры аб Беларусі, развіцце цікавасці да гісторыі краіны, да гісторыі Жодзіна.

Сярод юбіляраў лютага — мастак Віталь Цвірка, драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, жывапісец Леанід Шчамялеў, навукоўца Іван Шэйко, ваенны дзеяч Міхаіл Тухачэўскі, дзяржаўны дзеяч БССР Петр Машэраў.