Напярэдадні Дня роднай мовы ў бібліятэку на турнір знаўцаў «Таямніцы роднай мовы» завіталі вучні 3 «А» класа СШ №4. Дзеці разгадвалі загадкі, гулялі ў перакладчыкаў, складалі з двух слоў новыя словы, шукалі да малюнкаў адпаведныя словы, складалі прыказкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчаткі пагулялі ў цікавую настольную гульню «Мова цудоўная». А самае галоўнае: дзеці чулі і размаўлялі самі на роднай беларускай мове!