Крынічкай, наша мова, удалячынь бяжы

Да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх чытачоў літаратурна-лінгвіністычную кампазіцыю «Крынічкай, наша мова, удалячынь бяжы».

Цэнтральным атрыбутам дадзенай кампазіцыі стала Папараць-кветка, тая самая, што ўзыходзіць для ўсіх «пад звон-песню жывучых гусляравых струн». Узыходзіць яна як мара аб шчасці з легендаў беларускага фальклору. Вось і тут яе галоўнай задачай было ажыццяўленне мараў герояй  беларускай літаратуры. Да Папараць-кветкі прыходзілі героі народнай творчасці, міфалогіі і літаратуры, сярод якіх Лясун, Гусляр, Сымон-музыка, Паўлінка, Несцерка і інш. Кожны з іх прыносіў творчасць, розныя заданні і выпрабаванні: беларускія загадкі,  вершы пра родную мову, гумарыстычныя замалёўкі, тэатральную пастаноўку, заданне на веданне фразеалагічных выразаў і г.д.

Спадзяемся, што гэта мерапрыемства, дзе родная мова цякла гаючай крынічкай, запомніцца надоўга.