Марафон беларускай культуры

Марафон беларускай культуры пад эгідай грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» працягваецца. Сення ен прайшоў у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы пад назвай «Куфэрак скарбаў адчыняем – на роднай мове размаўляем!». Мерапрыемства наведалі маладыя спецыялісты горада.

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца таму, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Адны скарбы распавялі пра беларускія звычаі і народныя промыслы, пра нацыянальныя стравы, пра шэдэўры беларускага мастацтва, пра кветкі, якія натхняюць паэтаў для стварэння цудоўных твораў. Другія скарбы падрыхтавалі шэраг інтэлектуальных выпрабаванняў, гэта загадкі, фразеалагічныя гульні, тэатральныя пастаноўкі, конкурс дэгустатараў, лінгвістычныя забавы. А яшчэ паэтычныя старонкі, гумарыстычныя замалёўкі, музычныя паўзы – усяго не пералічыць, на што быў багаты марафон. Актыўных удзельнікаў мерапрыемства чакалі жэтоны ў выглядзе васілька. Хто назбіраў больш усяго васількоў, атрымаў прыз.

Цікавым дапаўненнем да мерапрыемства сталі разнастайныя кніжныя выставы.