Цэнтральная бібліятэка рада сустрэчы з маленькімі чытачамі і школьнікамі, а таксама з іх бацькамі, выхавацелямі і настаўнікамі.
Сёння на сустрэчы з навучэнцамі 4 «В» класа СШ №4 наша размова пайшла аб тым, што такое бібліятэка.
Рабяты адказвалі на пытанні: што такое бібліятэка і для чаго яна патрэбна, як кнігі знаходзяць сваё месца на стэлажах, чым кніга адрозніваецца ад часопіса. А таксама, выконваючы розныя заданні, паказалі свае веды па тэме «Бібліятэка і кніга», адказваючы на пытанні крыжаванкі, разгадвалі рэбусы і спаборнічалі ў самастойным пошуку кніг у фондзе бібліятэцы, пазнаёміліся з дзіцячымі часопісамі, якія выпісвае бібліятэка.