Лаўрэаты Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Праект скіраваны на падтрымку развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымуляванне стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, а таксама на папулярызацыю кнiг i чытання ў грамадстве.

Цырымонія ўзнагароджання лепшых аўтараў мінулага года адбылася на адкрыцці XXX Дня беларускага пісьменства ў Гарадку (Беларусь Сегодня).

Пераможцамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі:

  • у намінацыі «Проза»: Уладзімір Гаўрыловіч;
  • у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі»: Уладзімір Макараў;
  • у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей»: Алена Стэльмах;
  • у намінацыі «Паэзія»: Соф’я Шах;
  • у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»: Аліна Сабуць;
  • у намінацыі «Дэбют»: Алеся Прыходзька.

 

У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы падрыхтавана выстава «Лаўрэаты Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii», якая пазнаеміць чытачоў з пераможцамі прэміі і іх творамі.