Конкурсная праграма «Папацей, грамацей!»

Кажуць, кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова!

21 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы да Сусветнага дня роднай мовы была арганізавана конкурсная праграма «Папацей, грамацей!».

Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, пагаварыць, паслухаць, як яна гучыць, паўдзельнічаць у конкурснай праграме. Спачатку ўдзельнікі пазнаеміліся з цікавай інфармацыяй па гісторыі беларускай мовы і літаратуры, гісторыяй паходжання свята роднай мовы.

Навучэнцы Жодзінскага дзяржаўнага каледжа актыўна ўдзельнічалі у разнастайных выпрабаваннях, інтэрактыўных практыкаваннях, разгадвалі загадкі і анаграмы, рэбусы і шарады. А як прыгожа гучалі вершы беларускіх паэтаў з вуснаў саміх удзельнікаў – гэта стварала чароўную атмасферу Свята Мовы.

Напрыканцы праграмы былі падведзены вынікі, быў вызначаны лепшы знаўца і грамацей роднай мовы.