Сёння на сустрэчу з цудоўнай казкай «Лагодны воўк» беларускай пісьменніцы Алена Масла прыйшлі другакласнікі СШ №4. Гэта не проста казка пра адметнага ваўка, але і гісторыя пра тое, як важна навучыцца размаўляць і слухаць адно аднаго. З гэтага нараджаецца паразуменне і сяброўства, якіх прагне кожны. У 2017 годзе па казцы «Лагодны воўк» на «Беларусьфільме» быў зняты мультфільм, які адразу стаў пераможцам на Міжнародным кінафестывалі «Лістапад».
Хлопцы і дзяўчаткі з захапленнем паслухалі казку, паглядзелі мультфільм, а таксама з цікавасцю гарталі старонкі беларускамоўнага часопіса «Матуліна сонейка» і выконвалі розныя заданні.