На працягу трох месяцаў Цэнтральная гарадская бібліятэка прымала творчыя работы ад удзельнікаў акцыі «У пошуках папараць-кветкі».
Нагадем, што акцыя прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Творчая работа павінна быць прысвечана сімвалу беларускага шчасця — папараць-кветке. Прымаліся вырабы з любога бяспечнага матэрыялу: паперы, тканіны, гліны і г.д.
Да ўдзелу ў акцыі «У пошуках папараць-кветкі» было прадстаўлена больш за 30 работ. У выніку пераможцамі сталі:
I месца – Юлія Хадачынская
II месца – Кацярына Ладкова
III месца – Аліна Дзяркач
Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў усім удзельнікам!