У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы да Дня беларускага пісьменства арганізавана выстава-рэкамендацыя «Лепшыя беларускія кнігі ўсіх часоў, якія пажадана прачытаць кожнаму». Гэта толькі пачатак спісу рэкамендаваных кніг:
- Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра»
- Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»
- Якуб Колас «На ростанях»
- Іван Мележ «Людзі на балоце»
- Васіль Быкаў «Альпiйская балада»
- Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваiм»
- Змітрок Бядуля «Язэп Крушынскі»
- Кандрат Крапіва «Хто смяецца апошнім»
- Маўр Янка «Палескія рабінзоны»
Чытайце беларускія кнігі!