Векавы юбiлей адзначае часопic «Полымя». Ля вытокаў яго стварэння стаялi такiя пicьменнiкi, як Якуб Колас i Янка Купала. Старонкi выдання – гэта гicторыя беларускай лiтаратуры. За час icнавання ў тыраж выйшла звыш тысячы нумароў. Сімвалічна, што векавы юбілей часопіса «Полымя» прыпадае менавіта на Год гістарычнай памяці. Гэта выданне сапраўды можна назваць захавальнікам памяці народа, летапісам эпохі. Нават у сваiм 100-гадовым узросце не спяшаецца падводзiць вынiкi, так як актыўна жыве i рухаецца наперад. Зал перыёдыкi Цэнтральнай гарадской бiблiятэкi падрыхтаваў гicтарычны хранограф «Полымя – 100 гадоў».