
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў цікавую праграму: гульню «Перакладчыкі», вясёлыя загадкі на роднай мове, а таксама лялечны спектакль па беларускай народнай казцы «Зайкава хатка». Пасля спектакля дзеткі ператварыліся ў артыстаў-лялечнікаў і разыгралі свае вясёлыя сцэнкі.