
На чарговым пасяджэнні літаратурнага клуба «У гасцях у кнігі» вучні 4 «Б» класа СШ №2 высвятлялі, што такое паэзія. Хлопцы і дзяўчаткі ўспомнілі прозвішчы вядомых беларускіх паэтаў, пачыталі на памяць іх вершы, паслухалі песні «Мой родны кут» і «Спадчына» на вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы ў выкананні «Песняроў». А яшчэ з задавальненнем пагарталі часопісы «Буся» і «Вясёлка», пачыталі ўслых вясёлыя вершы.