У роднай мовы роднае карэнне

Першыя словы узніклі даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму назад. З цягам часу жыхароў планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ прыдумваў свае словы і ствараў сваю мову. У рускага народа – руская мова, у нямецкага – нямецкая, у японцаў – японская, у беларусаў – беларуская. Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць і народ. Трэба памятаць пра гэта.

Вучні 2-х класаў СШ №5 сёння зазірнулі да нас у бібліятэку, каб пагуляць і даказаць, што яны ведаюць і любяць сваю родную мову.

Рабяты ўдзельнічалі ў розных заданнях: адгадвалі загадкі, расшыфроўвалі «таемнае пасланне» ў конкурсе “«Шыфроўка», удзельнічалі ў бліц-апытанні «Далей-далей…», у конкурсе «Перакладчык» паказалі сваё ўменне перакладаць з рускай мовы на беларускую . А ў конкурсе «Нечаканыя пераўтварэнні» ў назвах жывёл і птушак расстаўлялі ў правільным парадку пераблытаныя літары.