Выстава «Памяць аб мінулым і сучасным для будучыні» знаеміць чытачоў з юбілейнымі датамі, падзеямі, асобамі, значнымі для гісторыі і сучаснасці Беларусі.
18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, таму невыпадкова выстава знаёміць наведвальнікаў з замкамі-юбілярамі, сярод якіх Лідскі замак, Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс. Гэтыя мясціны захоўваюць у сабе шматвяковую гісторыю нашай краіны, а таксама хаваюць у сабе мноства таямніц і загадак.