
7 кастрычніка 2023 года ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы была арганізавана літаратурная вечарына-партрэт па творчасці І.І. Сіняўскага «Крыніца творчасці Івана Сіняўскага». Навучэнцы СШ №2 пазнаеміліся з жыццем і творчасцю самага вядомага пісьменніка г. Жодзіна, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Івана Іванавіча Сіняўскага.
Іван Сіняўскі – аўтар зборнікаў апавяданняў «У навальніцу», «Новая школа», «Піянерскі гальштук», кніг «А вяселля не было», «Ой, рэчанька, рэчанька…», рамана «Вярыгі» і інш. Многія яго работы прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, людзям, якім прыйшлося перажыць цяжкі ваенны час. Кніга «Дарога на Замлыне» расказвае пра барацьбу беларускага народа ў тыле ворага. Яго аповесць «На правом фланге» прысвечана нашаму земляку, Герою Савецкага Саюза Пятру Купрыянаву.
Школьнікі паглядзелі відэазапіс з сямейнага архіва І.І. Сіняўскага, пазнаеміліся з некаторымі дзіцячымі творамі аўтара, праслухалі апавяданне «Суседскія дзяўчынкі». А напрыканцы мерапрыемства намалявалі малюнкі, прысвечаныя Івану Сіняўскаму і яго творчасці.