Конкурс «Слова Купалы да творчасці кліча»

Галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама сумесна з ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» запрашаюць паэтаў Мінскай вобласці прыняць удзел у конкурсе «Слова Купалы да творчасці кліча». У гэтым годзе ён пройдзе з 1 сакавіка па 1 мая 2024 г.

Партнёры конкурсу:

  • Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі,
  • Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы,
  • Выдавецкі дом «Звязда»: газета «Літаратура і мастацтва»,
  • Народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці, падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 12 да 30 гадоў, якія жывуць у Мінскай вобласці і не з’яуляюцца членамі прафесійных паэтычных і пісьменніцкіх саюзаў і суполак. Кожнаму ўдзельніку неабходна напісаць апавяданне, верш, мініяцюру або эсэ на тэму, якая адпавядае тэмам прапанаваным арганізатарамі конкурсу: «Месца творчасці Купалы ў сучаснай рэчаіснасці», «Слова светлае, слова шчырае…», «Люблю цябе, мая Радзіма!». Твор неабходна даслаць на электронную пошту конкурсу kupalayan@yandex.ru у перыяд з 1 сакавіка 2024 г. па 1 мая 2024 г. Фінал і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ў рамках Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна – 2024».

Работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

Крыніца: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».