
21 лютага ў розных краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года і адзначаецца з 2000 года.
Дата была абрана ў знак памяці падзей, якія адбыліся ў Бангладэш 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.
Штогод у межах святкавання Дня роднай мовы ў нашай бібліятэцы праходзяць розныя мерапрыемствы для дзяцей, прысвечаныя беларускай мове. Першакласнікі з СШ №8 у гэты дзень адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, знаёміліся з кнігамі і часопісамі на роднай мове.