Я люблю чытаць

Папулярнасцю сярод самых юных чытачоў карыстаецца серыя кніг на беларускай мове «Я люблю чытаць», заснаваная выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2020 годзе. Творы невялікага аб’ёму і з буйным шрыфтам.

Выдатная мова, займальныя сюжэты – усё гэта з выразнымі ілюстрацыямі, якія прыцягваюць, звяртаюць на сябе ўвагу на кожнай старонцы.

«Я люблю чытаць!» – скажыце гэтыя словы, каб вашае жыццё поўнілася цудамі.

Ад крадзенага не пасыцееш : беларускія народныя казкі / апрацоўка А. Якімовіча ; укладальнік А. Спрынчан ; мастак М. Ячмянькова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 30 с. – (Я люблю чытаць).
Беларускія народныя казкі – скарб нашага народа.

Брыль, Я. Сняжок і Волечка : [апавяданні / Янка Брыль ; [укладальніца А. Спрынчан ; мастак Марыя Лазарчук]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 46 с. – (Я люблю чытаць).
Ці ўмее лятаць Сняжок? Як сабака выратаваў другога сабаку? Як адбылася сустрэча гаспадара і ягонай коткі? Адказ на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе Янкі Брыля.

Бядуля, З. У кузні ў хохліка : [для малодшага школьнага ўзросту] / Змітрок Бядуля ; [мастак Д. Цюперак]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 38, [1] с. – (Я люблю чытаць).
Якая кузня ў хохліка? Для чаго граў музыка? Хто патрабаваў бліночак з неба? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе цудоўнага пісьменніка Змітрака Бядулі.

Жыў-быў вожык : апавяданні пра жывёл / Я. Брыль і інш. ; укладанне А. В. Спрынчан ; ілюстрацыі В. А. Жылінскай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 38, [1] с.
Хто выратаваў жураўля? Якой можа быць сустрэча з воўкам? Ці пасябраваў вожык з сабакам Мурзам і катом Фядотам? Якая ўдача можа надарыцца ў маленькага павучка? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе апавяданняў, напісаных цудоўнымі беларускімі творцамі для дзяцей.

Пальчэўскі, А. Рэкс і Казбек : [апавяданні / Алесь Альчэўскі ; [укладанне А. Спрынчан ; мастак В. Дзятко]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 38 с. – (Я люблю чытаць).
Хто такія Рэкс і Казбек? Ці можна перадаць падзяку незнаёмай настаўніцы? Якую рыбу лавіў мядзведзь? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе цудоўнага пісьменніка Алеся Пальчэўскага.

Пархута, Я. С. Казкі дзеда Яраслава : [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Яраслаў Пархута ; [укладальніца А. В. Спрынчан ; мастак М. У. Статкевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 61, [1] с. – (Я люблю чытаць).
Адкуль на небе зоркі? Чаму жабкі плавак не маюць? Як рабілі вясёлку? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе казак, напісаных вядомым казачнікам Яраславам Пархутам.

Самы смачны яблык : [казка і апавяданні / укладальніца А. Спрынчан ; мастак В. Дзятко]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 29, [1] с. – (Я люблю чытаць). 
Якi яблык найсмачнейшы? Якi малюнак найлепшы? Што адбылося з ветрам i зярняткам? На гэтыя i iншыя пытаннi вы атрымаеце адказы у кнiзе.

Хомчанка, В. Апельсін : апавяданні / Васіль Хомчанка ; [укладанне А. Спрынчан ; ілюстрацыі В. Макаранкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 29, [2] с. – (Я люблю чытаць).
Ці ўмееце вы дзяліць яблык і апельсін? Які малюнак найлепшы? Што адбудзецца, калі вы выратуеце мухамор? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе цудоўнага пісьменніка Васіля Хомчанкі.