Родина
У каждого есть своя Родина:
Земля, где родился и рос,
Там тропки-дороги исхожены
И помнишь изгибы берёз.
Там небо лазурное, чистое,
И мятой пропахли луга,
Там речка бежит серебристая
И сердцу она дорога!
Там рощи стоят тополиные
И трели звучат соловья,
Там крики слышны журавлиные
И нежится с ветром заря.
У каждого есть своя Родина:
Земля, где родился и рос,
И «мама» – ещё неосознанно –
Там каждый из нас произнёс.
***
Гораду Жодзіна
Адзін ён такі на планеце –
Квітнець яму шмат вякоў!
Мой горад праменьчыкам свеціць
Машынабудаўнікоў!
Завод – наш сапраўдны асілак!
Ён працай жыве штогод.
“БелАЗ” – гэта гонар і сіла –
Дзяржавы маёй аплот!
Мой горад расце, прыгажэе,
Шчабеча вакол дзятва,
Красуюць будынкі, алеі,
Ласкава глядзіць царква.
Тут зоркі гараць над Плісою –
Дзяцінства майго ракой,
Нібыта гамоняць са мною,
Душы надаюць спакой.
Зялёны, утульны, квяцісты
І родны ён мне такі!
Пад сонцам жывым,
прамяністым
Ён будзе стаяць вякі!
***
Спявай зямля мая радзімая
Спявай, зямля мая радзімая,
Спявай, мой любы, родны кут,
Хай Божа сілаю адзінаю
Цябе бароніць ад пакут!
Хай сонца ззяе прамяністае
Ва ўсе напрамкі і вякі,
А ў небе зорачкі агністыя
Хай дораць светлыя шляхі!
Хай людзі сціплыя, руплівыя
Жывуць у згодзе назаўжды
І будуць чулыя, шчаслівыя –
І славяць вёскі, гарады!
***
Трэба ведаць свае карані
Трэба ведаць свае карані,
Ганарыцца старонкай зорнай.
І душы не губляць дабрыні,
Дзіўнай мовай валодаць роднай.
Трэба бачыць жыцця прыгажосць:
Захапляцца, як бусел кружыць…
Чалавек на Зямлі – толькі госць,
Ён зямлі і нябёсам служыць.
Трэба марам насустрач ісці,
І заўсёды знаходзіць сілы,
І імкнуцца духоўна расці,
І наведваць дзядоў магілы.
***
У захадзе ружовым
У захадзе ружовым,
У квецені садоў,
У ветрыку паўднёвым
Жыве мая любоў.
У клёкаце бусліным,
У велічы гаёў,
У лузе шапатлівым,
У спевах салаўёў.
У ранку і ў вячорку,
Сцяжынкамі ў жыццё…
Я да рачулкі звонкай
Не страчу пачуццё!
Ніколі не стамлюся
Любоў сваю дарыць,
Таму, чаму малюся
І без чаго не жыць.
Любоў мая святая
Да роднай да зямлі
Душу мне сагравае,
Жыве ў маёй крыві!
***
Паэт
Паэт – пясняр сваёй душы:
Душой, што набалела скажа,
Ды так, што будуць мурашы
Па скуры бегчы, бударажыць!
Ён слоўца, быццам бы святло,
Прапусціць праз душу і сэрца,
Каб людзі вершамі яго,
Як сонейкам маглі сагрэцца.
Ён вызначыць адметны час
І прўду скажа пакаленням.
Ён стане прыкладам для нас
У нашым спрэчным станаўленні.
***
Часу бурны паток
Часу бурны паток немагчыма спыніць.
Наш жыццёвы выток – путяводная ніць.
І якая яна – гэта нітка жыцця? –
Чалавек пазнае рэчаіснасць быцця.
Ён прыходзіць у свет па загадзе Тварца,
Каб любоў аддаваць і дабро да канца…
Каб ягоны выток існаваў на вякі.
Назаўсёды былі дарагімі бацькі.
***
Весна
Весна, надев сапожки,
Чтоб не промокли ножки,
Помчалась по дорожкам,
Помчалась по лесам,
По паркам и селеньям
В прекрасном настроенье
Навстречу пробужденью
И птичьим голосам.
Она смеялась солнцу,
Смотрела к нам в оконце,
На блюдечке – на донце –
Преподнесла тепло.
Она творила чудо:
Горстями изумруды
Бросала по округам…
Ведь времечко пришло!
***
Осень
Вот и осень крадётся по нашим дворам
Осторожной и рыжей лисицей.
И туманы вплетает теперь по утрам
В золотые кленовые ситцы.
То торгуется с ветром, меняя мотив,
То у птиц голосистость ворует,
То, морозец осенний в карман прихватив,
Первый снег рассыпая, ликует!