
20 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы да Сусветнага дня роднай мовы была арганізавана конкурсная праграма «Адкрываю нанова беларускае роднае слова».
Мы шчыра любім родную мову за тое, што яна самая мілагучная, прыгожая, ласкавая, пяшчотная, сонечная. Незвычайнае хараство і зладжанасць чуюцца нам у гучанні роднага слова.
У фармаце сённяшняга свята удзельнікам – навучэнцам Жодзінскага дзяржаўнага каледжа было прапанавана паразмаўляць, паслухаць, як гучыць беларуская мова, паўдзельнічаць у конкурснай праграме: разгадаць загадкі, перакласці словы на беларускую мову, пазнаць па партрэтах беларускіх пісьменнікаў і г.д.
Стварыць чароўную атмасферу Свята роднай мовы дапамаглі і ўдзельніцы народнага літаратурна-музычнага калектыву «Натхненне» пры палацы культуры ветэранаў г. Мінска Лідзія Навумава і Ірына Хілюціч.
Напрыканцы ўсе разам праспявалі песню «Беларуская мова».