КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДАТ ГОРАДА ЖОДЗІНА НА 2025 ГОД
- 360 год з упамінання аб царкве Св. Пятра, у той час яна была кальвіністскай. (1665)
- 100 год з дня нараджэння Хамяковай Ніны Яфімаўны (1925, в. Чапалінка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. – 8.05.2008), жыхаркі г. Жодзіна з 1949 г. Працавала ў СШ № 1, выкладала рускую мову і літаратуру. Прымала актыўны ўдзел у арганізацыі музея П. Купрыянава. У 1968 г. ёй прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР».
- 90 год з дня нараджэння Казак Валянціны Мікалаеўны (1935, г. Тайга Кемераўскай вобл.), жыхаркі г. Жодзіна з 1963 г. Настаўніца хіміі і біялогіі, працавала ў СШ № 3, а з 1971 па 1990 г. – у ПТВ № 75. У 1974 г. Казак В.М. прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР».
- 85 год назад па вул. Маскоўскай быў адчынены радзільны дом. (1940)
- 55 год таму футбольная каманда “Тарпеда” упершыню стала чэмпіёнам БССР. (1970)
- 50 год таму ў Жодзіне быў створаны Смалявіцкі раённы спартыўна-тэхнічны клуб ДТСААФ. (1975)
- 40 год таму створана Цыркавая студыя “Ювента”. Яе стваральнік – Едыгараў Яўген Сцяпанавіч, прафесійны цыркавы артыст. Студыя дабілася значных поспехаў, ў 1988 годзе ёй было прысвоена званне “Народная”. (1985)
- 35 год таму музыкантамі-аматарамі і былымі воінамі-інтэрнацыяналістамі створаны Народны ансамбль патрыятычнай песні «Саланг» (1990)
СТУДЗЕНЬ
1 студзеня
- 65 год з дня нараджэння Пузанкевіча Генадзя Канстанцінавіча (1.01.1960, г. Жодзіна), вандроўніка, мастака, таксідэрміста.
3 студзеня
- 75 год з дня нараджэння Астапковіча Валерыя Аляксандравіча (3.01.1950, г. Жодзіна), трэнера-выкладчыка па веславанні на байдарках і каноэ ДзЮСШ алімпійскага рэзерву. Заслужаны трэнер БССР.
14 студзеня
- 35 год назад адбылося адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплекса “Асілак” ААТ “БелАЗ”. (1990)
- 55 год назад у Жодзіне была адкрыта чытальная зала ў невялікай драўлянай хатцы недалёка ад кінатэатра “Юнацтва”. Першая загадчыца Людміла Казіміраўна Паляшчук (14.01.1970)
27 студзеня
- 15 год назад у Жодзіне прайшоў першы абласны конкурс творчых работ выкладчыкаў школ мастацтваў памяці Анатоля Новікава (27.01.2010)
ЛЮТЫ
7 лютага
-
85 год з дня нараджэння Марачкіна Аляксея Антонавіча (Алесь Мара) (30.03.1940, в. Новая Слабада Магілёўскай вобл.), беларускага мастака. Свой творчы шлях ён пачаў у Жодзіне, аказаўшы значны ўплыў на станаўленне жодзінскай мастацкай школы.
-
30 год з часу адкрыцця дзіцячага сада №4 “Паўлінка”. (1995)
САКАВІК
12 сакавіка
-
55 год з дня нараджэння Быкава Сяргея Мікалаевіча (12.03.1970, г. Жодзіна), пераможцы і прызёра міжнародных і абласных спаборніцтваў; члена нацыянальнай сборнай Рэспублікі Беларусь, трэнера 1-й катэгорыі і суддзі нацыянальнай катэгорыі па самба.
22 сакавіка
- 65 год назад у Жодзіне адчынілася школа-інтэрнат (22.03.1960 –31.08.2011)
24 сакавіка
- 80 год назад ураджэнцу Жодзіна Пятру Купрыянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). 2 лістапада 1944 года Пётр закрыў сваім целам амбразуру фашысцкага дзота, тым самым выратаваў жыцці таварышаў (1945)
30 сакавіка
- 85 год з дня нараджэння Марачкіна Аляксея Антонавіча (Алесь Мара) (30.03.1940, в. Новая Слабада Магілёўскай вобл.), беларускага мастака. Свой творчы шлях ён пачаў у Жодзіне, аказаўшы значны ўплыў на станаўленне жодзінскай мастацкай школы.
КРАСАВІК
- 25 год таму ў Жодзіне прайшоў першы Міжнародны фестываль харавой музыкі “Ад Шчырага сэрца”. Фестываль прысвечаны памяці Заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, кампазітара Эдуарда Рыгоравіча Шчырага і праводзіцца ў Палацы культуры БелАЗа (2000)
1 красавіка
- 25 год назад пачаў працаваць фірменны магазін ААТ “Світанак”. (2000)
4 красавіка
- 90 год з дня нараджэння Бондар Людмілы Пятроўны (4.04.1935, в. Валасовічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. – 27.05.2011), галоўнага бухгалтара аўтапарка №18. У 2001 г. ёй прысвоена званне “Ганаровы транспартнік Беларусі” і ўручаны значок “Ганаровы транспартнік”.
6 красавіка
- 85 год з дня нараджэння Пятрушкі Сяргея Антонавіча (6.04.1940, в. Паленічыцы Брэсцкай вобл.) – беларускага вучонага ў галіне жывелагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук (1993), кіраўніка групы па развядзенні і селекцыі ската мясной пароды БелНДІЖ. Уваходзіць у склад Камісіі Беларусі па распрацоўцы сістэм захавання генетычных рэсурсаў жывёлагадоўлі краіны, член Савета па ахове доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый, аўтар 150 навуковых прац.
- 45 год з дня нараджэння Сімчанкі Паўла Васільевіча (06.04.1980, г. Жодзіна), аўтара паэмы “Вытокі” (2002), прысвечанай гораду Жодзіна і его шматвекавой гісторыі.
21 красавіка
- 65 год таму нарадзіўся Цімаховіч Юрый Мікалаевіч, настаўнік працы, а затым гісторыі ў СШ №6. Вядомы як сааўтар зборніка гістарычных навел “Женщины-легенды” (1993), аўтар кнігі “Персидские цари” (1999) з серыі “Правители и полководцы древности” (1960).
МАЙ
3 мая
- 405 год з дня нараджэння Багуслава Радзівіла (3.05.1620-31.12.1669), палітычнага дзеяча ВКЛ, мецэната, заснавальніка г. Жодзіна.
9 мая
- 60 год назад на праспекце Леніна ўстаноўлены помнік Купрыянаву Пятру Іванавічу – Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу г. Жодзіна. Скульптар Івонцьеў Б., архітэктары Занковіч В., Левін Л. (Стэла з рэльефнай выявай). (1965)
- 50 год з часу ўстаноўкі стэлы “ХХХ год Перамогі” ў гонар 30-годдзя перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне (па вул. Дзеравянка). (1975)
- 40 год таму адкрыўся гарадскі парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі. (1985)
11 мая
- 90 год з дня нараджэння Новікава Анатоля Аляксандравіча (11.05.1935, г. Дарагабуж Смаленскай вобл. – 27.01.2000), выкладчыка-баяніста, дыпламанта і лаўрэата шматлікіх фестываляў. Герой кнігі І. Панчанкі “И вечной будет музыка…”.
28 мая
- 65 год з дня нараджэння Аркуша Алеся (сапр. Козік Аляксандр Барысавіч, 28.05.1960, г. Жодзіна), беларускага літаратара, выдаўца. Стварыў Таварыства вольных літаратараў (1993), заснаваў выдавецкае таварыства “Полацкая ляда”, літаратурны альманах “Ксэракс беларускі”, часопіс “Калоссе”.
ЧЭРВЕНЬ
- 75 гадоў таму адкрыўся дзіцячы садок №3 (ДУА «Дзіцячы сад №3 «Церамок») (загадчыца Вера Якаўлеўна Шапіра) (1950)
ЛІПЕНЬ
- 50 гадоў таму адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу на месцы базіравання партызанскай брыгады “Разгром” ва ўрочышчы Стрыева (пачатак ліпеня 1975 г.)
3 ліпеня
- 25 гадоў таму на базе Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прайшлі першыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ, прысвечаныя памяці выдатнага жодзінскага спартсмена Мікалая Астапковіча (2000)
4 ліпеня
- 25 год назад ў Жодзіне на вул. Савецкая пачаў працаваць Дзіцячы сацыяльны прыют. З 01.11.2005 г. рэарганізаваны ў ДУА “Жодзінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”. (2000)
13 ліпеня
- 35 год з часу стварэння ў Жодзіне падатковай інспекцыі. (1990)
14 ліпеня
- 45 год таму адкрыўся Дом-музей Н. Ф. Купрыянавай. (1980)
ЖНІВЕНЬ
25 жніўня
- 30 год назад створана гарадское аб’яднанне аховы правоў спажыўцоў. (1995)
- 25 год з часу адкрыцця кафэ “Світанак”. (2000)
29 жніўня
- 50 год з часу ўзвядзення манумента ў гонар маці-патрыёткі, прысвечанага Н. Ф. Купрыянавай і яе пяці сынам. Скульптары: Заспіцкі А. М., Місько І. А., Рыжанкоў Н. А.; архітэктар Трафімчук А. Г. (1975)
ВЕРАСЕНЬ
1 верасня
- 50 год назад у Жодзіне сфарміравана вайсковая частка 46125, 65-я аўтамабільная брыгада. (1975)
- 45 год назад на базе СШ №5 было адкрыта музычна-харавое аддзяленне. (1980)
4 верасня
- 65 гадоў таму нарадзілася Хілюціч Ірына Анатольеўна, жодзінская паэтка, празаік (04.09.1960).
20 верасня
- 35 гадоў таму на Сесіі Жодзінскага гарвыканкама Савета народных дэпутатаў прынята рашэнне аб стварэнні гарадской газеты, зацвердзіць назву “Жодзінскія навіны”, арганізаваць яе выдавецтва са студзеня 1991 года (1990).
КАСТРЫЧНІК
4 кастрычніка
- 45 гадоў таму адкрылася Жодзінскае ПТВ-149. У вучылішчы вялася падрыхтоўка кадраў машынабудаўнічых прафесій, для лёгкай прамысловасці, будаўніцтва, сферы абслугоўвання. Пазней: Жодзінскі прафесійны ліцэй; Жодзінскі дзяржаўны каледж. (1980)
5 кастрычніка
- 105 год таму быў створаны Жодзінскі сельскі савет у складзе Смалявіцкай воласці. Старшынёй быў абраны Мітрафан Шыманскі. (1920)
7 кастрычніка
- 75 год з дня нараджэння Шапчыца Сяргея Васільевіча (07.10.1950, в. Стараселле Крупскага р-на), дырэктара ДзЮСШАР ААТ “БелАЗ” (з 1986 г. па 2007г.). У 2004 г. СДзЮШАР стала бронзавым прызёрам Рэспублікі Беларусь сярод спартыўных школ па самба. Навучэнцы СДзЮШАР неаднаразова былі пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў Міра і Еўропы па самба.
25 кастрычніка
- 50 год з дня нараджэння Пазняка Сяргея Анатольевіча (25.10.1975, г. Жодзіна), майстра спорта, трэнера па самба СДзЮШАР ААТ “БелАЗ”. Яго выхаванцы становяцца пераможцамі і прызёрамі міжнародных спаборніцтваў.
ЛІСТАПАД
- 40 год назад адчыніў свае дзеры Дзіцячы садок №19 «Пралеска». (1985)
28 лістапада
- 85 год з дня нараджэння Холада Уладзіміра Іванавіча (28.11.1940, в. Ланцэвічы Гродзенскай вобл.). З 1986 па 1989г. – старшыня Жодзінскага гарвыканкама.
СНЕЖАНЬ
- 45 год назад адчыніўся дзіцячы сад № 17 “Залаты ключык”. (1980)
2 снежня
- 35 год назад музыкантамі-аматарамі створаны ансамбль патрыятычнай песні “Саланг” пад кіраўніцтвам Аляксандра Ганцэвіча.(1990)
3 снежня
- 75 год з дня нараджэння Сабалеўскага Аляксандра Мікалаевіча (03.12.1950, г. Жодзіна), мастака, выкладчыка. Удзельнік І Рэспубліканскай выставы пейзажа, міжнароднага конкурса “Плакат Олимпиады – 80”. Аўтар праекта і афармлення Дома-музея маці-патрыёткі Н. Ф. Купрыянавай (1980), аўтар мемарыяльнага комплекса на брацкай магіле ў Зарэччы (1986).
- 65 год назад адкрыўся Палац культуры ААТ “БелАЗ”. (1960)
6 снежня
- 25 год з часу адкрыцця ветэрынарнай аптэкі № 1. (2000)
15 снежня
- 50 год з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Жодзінскай швейна-трыкатажнай фабрыкі, філіяла Мінскага вытворчага трыкатажнага аб’яднання “Прагрэс” (да 1.04.1986 г.). З 1986 г. ШТФ пераўтварылася ў Жодзінскае вытворчае швейна-трыкатажнае аб’яднанне. З мая 1991 г. перайменавана ў прамыслова-гандлёвую фірму “Світанак”, якая 30 лістапада 1994 г. была акцыяніравана (ААТ “Світанак”). У 2001 г. ААТ “Світанак” атрымала міжнародны сертыфікат на сістэму якасці ўсёй вытворчасці. ААТ “Світанак” прызёр шматлікіх конкурсаў і фестываляў. (1975)
16 снежня
- 75 год з дня нараджэння Навіцкай Ніны Міхайлаўны, (16.12.1950 г.), жодзінскай паэтэсы.
25 снежня
- 85 год з дня нараджэння Будзевіча Івана Іванавіча (25.12.1940, г. Ліда Гродзенскай вобл.), беларускага вучонага ў галіне біятэхналогіі сельскагаспадарчых жывёл. З 1972 г. у БелНДІЖ. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1996), чл.-кар. Акадэміі аграрных навук РБ (1996-2002), чл.-кар. Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (2003). Аўтар звыш 170 навуковых прац, 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
- 60 год назад была заснавана гарадская Дзіцячая бібліятэка горада Жодзіна. Бібліятэцы было дадзена памяшканне ў кінатэатры “Юнацтва”, плошчай 10 кв.м. Першая загадчыца – Жук Надзея Лукінічна. (1965)
СВЯТОЧНЫЯ ДНІ ГОРАДА
2 ліпеня – Дзень вызвалення Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
3 ліпеня – Дзень горада Жодзіна (раней апошняя нядзеля верасня – Дзень машынабудаўніка)