
Адзін з самых вялікіх скарбаў беларускага народа – яго мова.
Колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове паэтамі і пісьменнікамі, штo дaзвaляe нам гaвapыць пpa эcтэтычнyю вaжкacць i paзнaплaнaвacць мacтaцтвa cлoвa і беларускай літаратуры наогул.
Пачынаючы з 1994 года, у нашай краіне адзначаецца нацыянальнае свята, якое сімвалізуе ўшанаванне культурнай i духоўнай спадчыны Беларусі — Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята аддае даніну глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам, ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, ствараў фундамент беларускай адукацыі і пісьменства, закладваў аснову кнігадрукавання, упрыгожваў сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.
1 верасня ў гарадской бібліятэцы для навучэнцаў СШ №2 адбылося падарожжа ў мінулае беларускага пісьменства. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з дзейнасцю беларускіх асветнікаў, прайшлі маршрутам папярэдніх святкаванняў Дня беларускага пісьменства, паўдзелічалі ў віктарыне, і проста пагаварылі на беларускай мове.