2026

Каляндар знамянальных і памятных дат горада Жодзіна на 2026 год

  • 245 год назад (1781) мястэчка Багуслаў Поле ўпершыню афіцыйна ўпамінаецца пад новай назвай – Жодзін.
  • 105 год таму (1921) ў Жодзіна створана паштовае аддзяленне.
  • 105 год таму (1921) ў Жодзіна адкрылася хата-чытальня.
  • 100 год з дня нараджэння Купрыянава Пятра Іванавіча (1926 г., г. Жодзіна – 2.11.1944), Героя Савецкага Саюза, які ваяваў у партызанскай брыгадзе «Разгром», а з 20.08.1944 г. на 3-м Беларускім фронце. Гераічна загінуў у раёне Кулдыга (Латвія). Адна з вуліц г. Жодзіна і СШ №1 носяць яго імя.
  • 70 год з часу стварэння (1956) духавога аркестра Палаца культуры Беларускага аўтазавода. Першым кіраўніком калектыва быў Э. П. Сенкевіч. У 1976 г. аркестр атрымаў званне народнага.
  • 70 год таму (1956) пабудавана бальніца па вул. Купрыянава.
  • 65 год з часу (1961) стварэння народнага тэатра «Штурх» ПК ААТ «БелАЗ», які быў арганізаваны на базе драматычнага гуртка. Першымі рэжысёрамі тэатра былі Ю. Ліцінскі і В. Скарабагатчанка. У 1972 г. тэатр узначаліў М. П. Бараш. Званне «народнага» калектыў атрымаў 3 ліпеня 1978 г. Тэатр неаднаразова станавіўся лаўрэатам Рэспубліканскіх конкурсаў народных тэатраў у розныя гады.
  • 65 год з часу (1961) стварэння харавой капэлы пад кіраўніцтвам У. С. Лінкевіча. У 1966 г. капэле было прысвоена званне «народнай», мастацкім кіраўніком тады быў Э. Р. Шчыры, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 65 год таму (1961) створана футбольная каманда «Ракета», з 1969 г. «Тарпеда». З 2011 года футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ».
  • 60 год назад (1966) быў сфарміраваны Жодзінскі ўчастак «Электрасетка».
  • 55 год назад (1971) уведзены ў эксплуатацыю новы корпус бальніцы па вул. Дзеравянка.
  • 45 год таму (1981) створана будаўнічая арганізацыя «Будмехсервіс». Сёння ААТ «Будмехсэрвіс».
  • 40 год назад (1986) адкрыўся клуб ААТ «КЗЦШ».
  • 35 год таму (1991) створаны ансамбль народнай песні «Зарачанка».

Студзень

5 студзеня

6 студзеня

21 студзеня

  • 55 год з часу (1971) адкрыцця дзіцячага дома на вул. Савецкая, 20Б. Пазней – ДУА «Жодзінскі дашкольны дзіцячы дом».
  • 65 год з дня нараджэння Яблычкінай Святланы Леанідаўны (25.01.1961, пас. Нафтаннікаў, Навасібірскай вобл.), паэтэсы г. Жодзіна. Аўтар зборніка вершаў «Ожидание» і калектыўнага зборніка «Пространство свирели». Піша вершы аб каханні, прыродзе, чалавечых узаемаадносінах.

28 студзеня

  • 75 год з дня нараджэння Кадырава Міхаіла Анатольевіча (28.01.1951, г. Ельск Гомельскай вобл.), беларускага вучонага ў галіне селекцыі і насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1991). 3 1976 г. працаваў ў БелНДІЗіК (з 1995 г. намеснік дырэктара). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1994). 3 1999 па 2006 г. – дырэктар РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробству».

Люты

6 лютага

  • 95 год з дня нараджэння Горына Вячаслава Цімафеевіча (06.02.1931, г. Астрахань – 02.10.1994), беларускага вучонага ў галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1972), прафесар, дырэктар БелНДІЖ (1964 – 1973), з 1973 – 1975 г. віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. На будынку РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробству» яму адкрыта мемарыяльная дошка.
  • 25 год таму (2001) створаны Жодзінскі вопытна- эксперыментальны завод «Рэміз».

15 лютага

  • 115 год з дня нараджэння Бажоры Фёдара Максімавіча (15.02.1911, в. Елізаветаўка Мілераўскага р-на Растоўскай вобл. – 04.07.1966), Героя Савецкага Саюза (24.03.1945), удзельніка вызвалення Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адна з вуліц г. Жодзіна носіць яго імя.
  • 90 год з дня нараджэння Дзенісевіча Уладзіміра Лук’янавіча (15.02.1936, в. Заполле, Гродненскай вобл. – 01.06.2002), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі. Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1993), лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1980), аўтар 200 навуковых прац.

Сакавік

  • 75 год назад (1951) было створана Жодзінскае пасялковае аддзяленне міліцыі.

1 сакавіка

3 сакавіка

Красавік

1 красавіка

  • 110 год з дня нараджэння Сіліч Марыі Юльянаўны (01.04.1916, в. Юр’ева Смалявіцкага р-на – 1998). 3 1940 г. працавала загадчыцай урачэбнага ўчастка ў Жодзінскім сельсавеце. У гады Вялікай Айчыннай вайны лячыла хворых і параненых у атрадзе імя Будзённага брыгады «Смерць фашызму». 3 1944 г. загадвала ўрачэбным участкам ў Жодзіне, потым была першым галоўным урачом участковай бальніцы, з 1962 г. – загадчыца дзіцячым аддзяленнем. 25.02.1961г. ёй было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР», узнагароджана медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і інш.
  • 50 год назад (1976) са складу БУ-30 было выдзелена будаўнічае ўпраўленне №161.

6 красавіка

22 красавіка

  • 75 год з дня нараджэння Кашэўскага Валерыя Міхайлавіча (22.04.1951, в. Залатая Горка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), старшыні Жодзінскага гарвыканкама (1995–2006).
  • 105 год таму (1921) ў Жодзіна створан саўгас ім. Троцкага, з 1929 г. саўгас «Зарэчча». Загадчыкам саўгаса быў Фрыдрых Львовіч Кальмейнер.

Май

7 мая

  • 70 год з дня нараджэння Фралянкова Аляксандра Міхайлавіча (07.05.1956, г. Крычаў Магілёўскай вобл.), беларускага мастака. Удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных і гарадскіх выстаў з 1981 г., член Беларускага Саюза мастакоў з 1988 г. Працуе ў станкавым жывапісе, удзельнік мастацкіх выстаў у Расіі, ЗША, Прыбалтыцы, Германіі, Францыі, Полынчы. У 2003–2012 гг. працаваў у аддзеле прамысловага дызайну Беларускага аўтамабільнага завода (ААТ «БелАЗ»).

13 мая

14 мая

  • 80 год назад (1946) на станцыі Соль-Данецкая была сфарміравана вайсковая частка 48848 матэрыяльна-тэхнічная база. У Жодзіна з лютага 1965 г.

15 мая

  • 90 год з дня нараджэння Галушкі Васіля Міхайлавіча (15.05.1936, в. Дамантовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. – 09.07.2021), беларускага вучонага ў галіне сельскагаспадарчых навук. З 1966 працаваў у Навукова-практычным цэнтры па жывёлагадоўлі (з 1969 – загадчык аддзела птушкагадоўлі, аддзела кармлення сельскагаспадарчых жывёл, аддзела кармлення свіней, з 1987 – загадчык лабараторыі, з 2003 – галоўны навуковы супрацоўнік). Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993), чл.-кар. Акадэміі аграрных навук РБ (1994).

18 мая

Чэрвень

7 чэрвеня

21 чэрвеня

  • 75 год з дня нараджэння Лукашэвіч Ніны Пятроўны (21.06.1951, в. Пятрова Гута, Бранскай вобл.) беларускага вучонага ў галіне земляробства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1995), аўтар больш 130 навуковых прац. У 1972-1986 гг. малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі яравых збожжавых культур, Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства, 1986-1988 гг. старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі селекцыі зернебабовых культур. 3 2004 г. – загадчыца кафедры кормавытворчасці і вытворчага навучання Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Ліпень

1 ліпеня

11 ліпеня

  • 85 год назад (1941) была сфарміравана 30-я асобная чыгуначная брыгада ў г. Мічурынск Тамбоўскай вобласці на базе 8-га Чырвонасцяжнага палка ім. Вараўскага. У 1992 г. брыгада была пераведзена ў Жодзіна.

Жнівень

1 жніўня

10 жніўня

  • 90 год з дня нараджэня Папковіча Аляксандра Аляксандравіча (10.08.1936, в. Чэрніца Смалявіцкага р-на 26.01.2005), жыхара г. Жодзіна, з 1959 г. на ААТ «БелАЗ» – інжынер-эканаміст, з 1966 г. – начальнік планава-эканамічнага аддзела. У 1998 г. А. А. Папковічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь».

22 жніўня

  • 75 год назад (1951) пачала працаваць вочна-завочная агульнаадукацыйная школа г. Жодзіна, як самастойная адміністратыўная ўстанова.

Верасень

1 верасня

  • 70 год з часу (1956) адкрыцця СШ №2.
  • 55 год назад (1971) была створана СШ №5, якая пачала працаваць на базе СШ №4, а ў 1972 г. пераехала ў новы будынак.
  • 40 год назад (1986) адчынілася СШ №7, якая ў 1991 г. атрымала статус беларускай гімназіі. 3 марта 2005 г. стала ДУА «Гімназія №1 г. Жодзіна».
  • 45 год з часу (1986) адкрыцця дзіцячага сада №20 «Кузнечик». У жніўні 2009 года перайменаваны ў ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Жодзіна».

19 верасня

  • 90 год з дня нараджэння Лашука Аляксандра Фёдаравіча (1936, в. Лаўля Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), жыхара г. Жодзіна, токара-універсала ААТ «БелАЗ». У 1978 г. удастоены ганаровага звання «Заслужаны машынабудаўнік БССР». Неаднаразова абіраўся ў прафсаюзны камітэт завода, дэпутатам Жодзінскага гарадскога, Мінскага абласнога саветаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай славы 2 і 3 ступені.

 

27 верасня

  • 90 год з дня нараджэння Копціка Івана Канстанцінавіча (27.09.1936, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. – 04.02.2025), беларускага вучонага-селекцыянера. Доктар сельскагаспадарчых навук (1996), «Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1997). З 1987 па 2003 год загадваў лабараторыяй азімай пшаніцы Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства.

30 верасня

  • 60 год таму (1966) празвінеў першы званок у прафесійна-тэхнічным вучылішчы №75. Першы дырэктар малады канструктар Беларускага аўтамабільнага завода Віктар Іванавіч Міхейкін. У цяперашні час УА «Жодзінскі дзяржаўны каледж».

Кастрычнік

3 кастрычніка

  • 65 год назад (1961) Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (БелНДІЖ, заснаваны ў снежні 1949 г. на базе аддзела жывёлагадоўлі Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН Беларусі) пераехаў у г. Жодзіна. Цяпер – РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі».

27 кастрычніка

31 кастрычніка

Лістапад

  • 155 год з часу (1871) заснавання чыгуначнай станцыі «Жодзіна».
  • 75 год таму (1951) ўвод у эксплуатацыю кірпічнага будынка СШ №1.
  • 60 год таму (1966) у Жодзіна створаны Жодзінскі філіял вячэрняга агульнатэхнічнага факультэта Беларускага паліэхнічнага інстытута (1966–1991). Дэканам філіяла быў прызначаны Яўген Фаміч Ільіч. На выкладчыцкую працу былі залічаны спецыялісты БелАЗа. У працы дзяржаўных экзаменацыйных камісій удзельнічалі інжынеры В. І. Лук’яненка і Дзмітрый Іванавіч Сыракваш, галоўныя канструктары Заля Львовіч Сіроткін, Анатоль Іванавіч Зотаў і многія іншыя.

4 лістапада

  • 95 год таму (1931) адкрылася СШ №1. У 1930 г. адбылося аб’яднанне Жодзінскай сельскай і чыгуначнай школ у адзіную працоўную палітэхнічную школу. 3 1931 г. яна стала сямігодкай, з 1936 г. – сярэдняя школа, а першы выпуск прыйшоўся на 1939 г.

25 лістапада

30 лістапада

  • 75 год назад (1951) пачала працаваць Смалявіцкая ДРЭС, якая 11 чэрвеня 1979 г. загадам Мінэнерга СССР №44 перайменавана ў Жодзінскую ЦЭЦ.

Снежань

19 снежня

  • 100 год з дня нараджэння Усанькова Мікалая Матвеевіча (19.12.1926, в. Верацея Дзямідаўскага р-на Смаленскай вобл. – 19.05.1992), трэцяга дырэктара ААТ «БелАЗ» (1972–1976). Узнагароджаны ордэнамі Славы III ступені, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За адвагу».
  • 90 год з дня нараджэння Трафімава Альберта Фёдаравіча (25.11.1936 г. Барысаў, Мінскай вобл. – 21.12.2024) беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1991), чл.-кар. Акадэміі аграрных навук РБ, аўтар каля 300 навуковых прац, сярод якіх 9 кніг, падручнік для ВНУ, 12 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. З 2006 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.