Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» праходзіць з 1960 года. Праводзіцца ён з мэтай далейшага развіцця кніжнага мастацтва, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў краіны.
На конкурсе прадстаўляюцца кнігі, выдадзеныя беларускімі выдавецтвамі. Пераможцы вылучаюцца ў тэматычных, спецыяльных і персанальных намінацыях. Ім уручаюцца Дыплом пераможцы і ганаровы знак-сімвал «Залаты фаліянт».
Выстава «Мастацтва кнігі 2020. Лепшыя кнігі Беларусі», якая арганізавана ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы, прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, на экспазіцыі прадстаўлены кнігі-пераможцы конкурсу.