Да Міжнароднага дня роднай мовы ў жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы прайшло літаратурна-музычнае падарожжа «Спавядальнае слова пра родную мову».
На сустрэчу былі запрошаны член Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» і Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая ветка» Зінаіда Багамолава, члены літаратурнага народнага аматарскага калектыву «Натхненне» Лідзія Навумава і Ірына Хілюціч.
Чытачы і госці бібліятэкі пачулі спавядальныя словы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, вершы мясцовых паэтаў, прынялі ўдзел у гульнях «Апішы прадмет на беларускай мове» і «Назвы-перавёртышы», музычнай віктарыне, конкурсе хуткагаворшчыкаў. А дапамагала ва ўсім вядучай Загадкавая Дама як сама загадкавасць нашай беларускай мовы.