Народны каляндар «Каранi яднання з народных традыцый»

Абрады, традыцыі і фальклор, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі, характарызуюць народ, які тут жыве. Беражлівае і паважанае стаўленне да сваіх продкаў і да сваіх вытокаў прымушае сучасных беларусаў прытрымлівацца тых ці іншых правілаў. Пазнаёміца з імі запрашае экспазiцыя «Народны каляндар “Каранi яднання з народных традыцый”», якая дзейнічае ў зале перыёдыкi.

На выставе прадстаўлены выданні, прысвечаныя разгляду багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа: Я. Крук і А. Катовіч «Зімовыя святы», «Летнія святы» і інш. З адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай культуры знаёмяць выданні П.М. Шпiлеўскага «Беларусь у абрадах i казках». Важнае месца сярод народных традыцый займае майстэрства выпякаць хлеб, бо ўсе абрады так ці інакш звязаны з караваем, аб гэтым можна даведацца ў часопісе «Алеся». Нацыянальная культура харчавання ў кантэксце ўласцівых ёй абрадавай, святочнай, паўсядзённай функцый разглядаецца ў часопicе «Алеся», выданнях «Этнические традиции национальной кухни Беларуси» А. Гурко і «Літоўская гаспадыня». Больш падрабязна пазнаёміцца з шэдэўрамі вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, традыцыямі і абрадамі можна, звярнуўшыся да экспазiцыi.