Кніга на роднай мове, якая мяне ўразіла

Да Дня беларускага пісьменства аддзел абслугоўвання і інфармацыі праводзіць акцыю «Кніга на роднай мове, якая мяне ўразіла»

Пазнаеміцца з выданнямі, якія найбольш зацікавілі чытачоў бібліятэкі і нашых падпісчыкаў у сацыяльных сетках, можна на аднайменнай выставе. Сярод кніг прадстаўлены як класічныя творы беларускіх майстроў пяра, так і вершы і раманы сучасных айчынных аўтараў. Любы карыстальнік бібліятэкі можа далучыцца да акцыі і прапанаваць кнігу, якая яго ўразіла.

Один комментарий к “Кніга на роднай мове, якая мяне ўразіла”

  1. Мяне ўразіў раман жодзінскага празаіка Івана Сіняўскага «Вярыгі». Ён расказвае пра трагедую калектывізацыі на Смалявіччыне. Відавочна, раман напісаны на дакументальных матэрыялах. Там шмат розных падрабязнасцяў, гісторыяў. Шмат згадваецца вёсак, якія і сёння існуюць вакол Жодзіна. Для Жодзіна гэта вельмі значная і каштоўная кніга.

Комментарии закрыты.