
Нацыянальная літаратурная прэмія — конкурс у падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве. Узнагароджанне лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Гэта свайго рода вынік вялікай, шматгадовай працы мноства беларускіх пісьменнікаў.
Пераможцамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў гэтым годзе сталі:
- Віктар Шніп у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі за кнігу вершаў «Белае, чорнае і залатое»;
- Віктар Праўдзін у намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і…»;
- Алесь Карлюкевіч у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі» за кнігу «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі»;
- Аляксандр Радзькоў у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі»;
- Валянціна Паліканіна ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу «Усіх мацнее дабрыня»;
- Кацярына Стройлава ў намінацыі «Дэбют» за кнігу «Насустрач Любві».
Пазнаеміцца з творамі-пераможцамі прапануе выстава «Лаўрэаты Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii».