З самага ранняга дзяцінства мы разглядаем карцінкі ў кніжках, потым вучымся чытаць. Мы адкрываем кнігу, перагортваем старонкі і адбываецца цуд: кніга пачынае з намі гаварыць, пераносіць нас то ў трыдзевятае царства, то ў трыдзесятую дзяржаву. З кнігай дзіця з цікавасцю пазнае навакольны свет, насычаецца рознымі ўражаннямі.
Аддзел дзіцячага чытання Цэнтральнай гарадской бібліятэкі наведалі выхаванцы дзiцячага садка №19 «Пралеска». Для дзетак правялі экскурсію па бібліятэцы, распавялі пра гісторыю кнігі. Дзеці з вялікай цікавасцю паглядзелі лялечны спектакль «Кніжны дом» пра правілы карыстання бібліятэкай. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчаткі пагарталі кнігі і атрымалі на памяць паштоўкі-размалёўкі і запрашэнне наведаць бібліятэку.