У кастрычнiку святкуе сваё 30-годдзе газета «Культура». «Культура» – штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета. Выдаецца з кастрычнiка 1991 г. у Мiнску на беларускай мове. Заснавальнiк – Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. З 2002 г. з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура i мастацтва», куды ўваходзiць разам з часопicам «Мастацтва». Зала перыёдыкi падрыхтавала культурную прышчэпку «Свет праз культуру».