Калядная сустрэча «Снежная казка»

У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне маюць Каляды – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яго вечнага абнаўлення. Ужо больш за 2000 гадоў хрысціянамі ўсяго свету 7 студзеня святкуецца Раство Ісуса Хрыста. Пачынаюцца Каляды – калядныя святы, і працягваюцца да Вадохрышча – 19 студзеня. Тым часам спраўляюцца калядныя абрады, варажбы, забавы, па дварах і вуліцам ходзяць калядоўшчыкі.

У аддзеле дзіцячага чытання цэнтральнай бібліятэкі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу Раства і народным святочным традыцыям.

На калядную сустрэчу «Снежная казка» зазірнулі выхаванцы дзіцячага сада №19. Дзеці прыйшлі ў бібліятэку з падарункамі: спявалі калядныя песні, чыталі вершы, а таксама падарылі зробленыя сваімі рукамі калядныя сувеніры.

Сустрэча прайшла цёпла і радасна. Дзеці дружна танцавалі каля ёлкі, вадзілі карагоды, гулялі ў снежкі. Разам з ляснымі звяркамі прыбралі лясную ялінку.