Феерверк вершаў беларускіх паэтаў «Мама – сардэчнае свята»

Да Дня маці «ўспыхнуў» феерверк вершаў беларускіх паэтаў «Мама – сардэчнае свята», прысвечаных самаму дарагому на свеце чалавеку – матуле. На рознакаляровых яркіх лістах паперы як агеньчыкі феерверка мігацяць радкі аб нашых мамах. З кім і з чым толькі не параўноўваюць паэты роднага чалавека: і з сонейкам, і з месяцам, і з пчолкай, і з квітнеючай яблыняй. І ўсе маюць рацыю. А аб’ядноўвае ўсе, без выключэння, вершы думка, выказаная Міколай Лешчуном у вершы «Я слаўлю маму»:

«Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог».

І Дзень маці – нагода яшчэ раз пакланіцца сваім матулям.