Нам засталася спадчына

2022 год багаты на літаратурныя юбілеі. Але, мабыць, самыя адметныя – гэта 140-годдзе са дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Гэтай даце быў прысвечаны літаратурны калейдаскоп “Нам засталася спадчына”, у якім прынялі ўдзел вучні 4 “А” класа СШ №6. Дзеці знаёміліся з жыццём і творчасцю песняроў зямлі нашай роднай, слухалі песні на вершы Я.Купалы і Я.Коласа. А самае галоўнае, самі чыталі цудоўныя вершы. Як прыгожа гучала ў бібліятэцы спеўная беларуская мова!