Размаўляем па-беларуску

Вучні 4 і 5 класаў СШ №2 прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Размаўляем па-беларуску». Падзяліўшыся на дзве каманды «Крыніца» і «Бульба», яны адгадвалі і перакладалі словы, разгадвалі рэбусы, дапаўнялі прыказкі. Дапамагалі ім у гэтым спаборніцтве кнігі серыі «Маленькі прафесар». Хлопцы і дзяўчаткі абагульвалі тое, што ўжо ведалі, і адкрывалі для сябе прыгажосць роднай беларускай мовы. З невялікім адрывам перамагла каманда «Бульба».